Рада Бясьпекі ААН прыме рэзалюцыю ў справе замірэньня ў Судане

НАЙРОБІ. Чакаецца, што сёньня рада Бясьпекі ААН, якая праводзіць спэцыяльную сэсію ў сталіцы Кеніі, прыме рэзалюцыю адносна замірэньня ў Судане. Вайна паміж паўстанцамі на поўдні і ўрадавымі сіламі прывяла да гібелі 70 тыс. мірных жыхароў, асабліва ў правінцыі Дарфур. Генэральны сакратар ААН Кофі Анан пераконвае Раду Бясьпекі зрабіць "самае сур’ёзнае папярэджаньне" ваяўнічым баком у Судане.