Спроба самаспаленьня ля Белага Дому

ВАШЫНГТОН. Невядомы падпаліў сябе каля Белага Дому з воклічамі “Аллаг, Аллаг”. 52-гадовы мужчына атрымаў апёкі 30% цела, перш чым агенты службы аховы прэзыдэнта ЗША здолелі патушыць агонь. Невядомы зьмешчаны ў шпіталь. Афіцыйныя асобы абвясьцілі, што ідзе расьсьледаваньне інцыдэнту.