У Бэльгіі аднавілася флямандзкая нацыяналістычная партыя

БРУСЭЛЬ. У Бэльгіі крайне правая партыя “Флямандзкі блёк”, распушчаная паводле рашэньня суда, працягне сваю дзейнасьць пад іншым назовам – "Флямандзкія інтарэсы". “Флямандзкі блёк”, які існаваў з канца 1970-х гадоў, дамагаўся незалежнасьці Фляндрыі (паўночнай часткі Бэльгіі) і выступаў рэзка супраць імігрантаў зь неэўрапейскіх краінаў. Партыя была зьвінавачаная ў расізме і забароненая праз суд. Паводле апошніх апытаньняў, “Флямандзкі блёк” – самая папулярная партыя ў Фляндрыі.