Папярэдняе галасаваньне ў выбарах прэзыдэнта ЗША

ВАШЫНГТОН. Сёньня ў амэрыканскіх штатах Флёрыда, Тэхас, Калярада і Арканзас пачынаюцца датэрміновыя выбары прэзыдэнта ЗША – паводле законаў гэтых шатаў, выбарчыя ўчасткі адчыняюцца за 15 дзён да ўсеагульнага галасаваньня, што адбудзецца 2 лістапада. Вынікам галасаваньня ў Флёрыдзе традыцыйна надаецца вялікае значэньне. Кандыдат на пасаду прэзыдэнта ад дэмакратычнай партыі Джон Кэры, прамаўляючы ў гэтым штаце ў нядзелю, заявіў: (Кэры) “Вы абіраеце ня проста прэзыдэнта Злучаных Штатаў– вы абіраеце лідэра вольнага сьвету. Людзі на ўсёй зямлі чакаюць вынікаў: ці зьбіраемся мы вярнуцца да таго, што складае галоўныя каштоўнасьці нашай краіны” Паводле апошніх апытаньняў, цяперашні прэзыдэнт ЗША лідзіруе зь невялікім адрывам.