Амбасадар Францыі: “Маё асабістае ўяўленьне, што рэфэрэндум ня быў ні свабодным, ні справядлівым”

Юры Сьвірко, Менск Амбасадар Францыі ў Беларусі Стэфан Шмялеўскі пракамэнтаваў хаду выбараў і рэфэрэндуму беларускай службе Радыё Свабода.
(Шмялеўскі: ) “Найперш, мне падаецца, што выбары такога кшталту не адпавядаюць эўрапейскім нормам. Але гэта ня значыць, што вы, калі проста ўвайшлі на выбарчы ўчастак, дык можаце пабачыць нешта канкрэтнае. Рэч у тым, што тут усё больш складана. Таму я не заўважыў нічога асаблівага. Чакаючы меркаваньня спэцыялістаў – гэта значыць ад назіральнікаў Бюро АБСЭ і гэтак далей – і яшчэ ня ведаю канчатковага выніку рэфэрэндуму, – маё асабістае ўяўленьне, што ён ня быў ні свабодным, ні справядлівым”.