Пачатак працэсу чачэнцаў супраць Расеі ў Страсбуры

СТРАСБУР. У Эўрапейскім судзе ў правах чалавека ў Страсбуры распачаліся сёньня першыя адкрытыя слуханьні ў справе позваў жыхароў Чачэніі супраць Реасейскай Фэдэрацыі. Скаргі шасьці чачэнцаў, сваякі якіх загінулі ў выніку вайсковых дзеяньняў ў 1999-м-2000-м гадах, аб’яднаныя ў тры справы. Юрыдычную дапамогу ажыцьцяўляе расейская праваабарончая арганізацыя “Мэмарыял”.