МЗС Беларусі пракамэнтаваў заяву Дзярждэпартамэнту

Прэсавы сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных сёньня пракамэнтаваў заяву прадстаўніка дзярждэпартамэнту Рычарда Баўчара. Паводле Савіных “спробу загадзя паставіць пад сумнеў вынікі волевыяўленьня грамадзянаў на выбарах і рэфэрэндуме можна трактаваць як ціск на меркаваньне міжнародных назіральнікаў, задача якіх палягае ў аб’ектыўнай ацэнцы выбарчага працэсу”. Прадстаўнік беларускага МЗС заявіў, што запрашэньне беларускім бокам вялікай колькасьці замежных назіральнікаў на выбары, указ прэзыдэнта аб уключэньні прадстаўнікоў палітычных партыяў у склад Цэнтарвыбаркаму сьведчаць аб цьвёрдай прыхільнасьці да правядзеньня адкрытых і свабодных выбараў.

Андрэй Савіных выказаў спадзяваньне, што амэрыканскі бок належным чынам ацэніць гэтыя крокі.