У Іраку забіты польскі жаўнер

ВАРШАВА. У Іраку забіты польскі жаўнер і яшчэ шэсьць параненыя пры нападзе на польскі канвой блізка гораду Аль-Гілаг. Пра гэта паведаміла прэсавае бюро Шматнацыянальнай цэнтральна-паўдзённай дывізіі. Паведамленьне пацьвердзіў міністар абароны Польшчы Ежы Шмайдзіньскі. Усяго ў Іраку загінулі пяць польскіх жаўнераў.