Румынія падтрымлівае дэклярацыю Эўразьвязу адносна закрыцьця ў Прыднястроўі малдаўскіх школаў

БУХАРЭСТ. Міністэрства замежных справаў Румыніі заявіла, што падтрымлівае прынятую ўчора Эўразьвязам дэклярацыю адносна закрыцьця ў Прыднястроўі малдаўскіх школаў, дзе выкладаньне вядзецца на румынскай мове лацінічнай графікаю. Румынія таксама падтрымала заклік Эўразьвязу да адміністрацыі Ціраспалю неадкладна спыніць захады супроць гэтых школаў і спыніць запалохваньне настаўнікаў і вучняў у Прыднястроўі. Прыднястроўскія ўлады зачыняюць 6 з 8 малдаўскіх школаў у Прыднястроўі. Гэта выклікала акцыі пратэсту вучняў і настаўнікаў.