Улады Філіпін абяцаюць як мага хутчэй вывесьці з Іраку свой вайсковы кантынгент

БАГДАД. Улады Філіпін абяцаюць як мага хутчэй вывесьці з Іраку свой вайсковы кантынгент. Гэтага патрабуюць ірацкія экстрэмісты, якія захапілі філіпінскага закладніка. Намесьнік міністра замежных справаў Філіпін Рафаэл Сэгус выступіў у эфіры тэлеканалу “Аль-Джазіра" з просьбай да экстрэмістаў захаваць жыцьцё закладніку. Аднак ён не назваў дакладную дату вываду з Іраку 50 філіпінскіх вайскоўцаў.