"Эхо Москвы": Пуцін стане "саюзным" прэзыдэнтам

Радыёстанцыя “Эхо Москвы” са спасылкай на крыніцы ў атачэньні беларускага прэзыдэнта паведамляе, што падчас візыту ў Менск прэзыдэнта Расеі Уладзімера Пуціна 13-14 сьнежня будзе падпісаны Канстытуцыйны акт, які абвесьціць стварэньне саюзнай дзяржавы Расеі і Беларусі.

Уладзімер Пуцін стане прэзыдэнтам саюзнай дзяржавы пасьля таго, як пакіне пасаду прэзыдэнта Расеі.

А Аляксандар Лукашэнка, паводле радыёстанцыі, узначаліць Саюзны парлямэнт.