У Бабруйску затрымалі маладафронтаўца Валера Мацкевіча

Любоў Лунёва, Менск Супрацоўнікі Бабруйскай міліцыі затрымалі кіраўніка гарадзкой філіі незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Валера Мацкевіча.
Затрыманьне адбылося на чыгуначным вакзале ў Бабруйску. Валер пасьпеў паведаміць сваім сябрам, што яго падазраюць у крымінальным злачынстве – разбойным нападзе.

Валера Мацкевіча перавялі ў ізалятар часовага ўтрыманьня.