У Слоніме над Шчарай абрынуўся мост

Сяргей Астраўцоў, Гародня У Слоніме з сур’ёзнымі траўмамі і пераломамі шпіталізаваныя майстар і рабочы, якія пацярпелі, калі абрынуўся мост праз раку Шчару.
У траўматалягічным аддзяленьні раённага шпіталю паведамілі, што пацярпелыя падчас здарэньня знаходзяцца на пасьцельным рэжыме пад доглядам лекараў.

У мінулую пятніцу раптоўна абрынуўся мост цераз Шчару. Руху на ім не было, паколькі яго рамантавалі. Аднак на мосьце стаяў аўтакран, які задам ссунуўся ў ваду. У рацэ апынуліся два рамонтнікі, якія атрымалі траўмы. Абодвух уратавалі і даставілі ў шпіталь.