Акцыя на Кастрычніцкай плошчы: некалькі чалавек затрымана

Радыё Свабода, Менск Як найменш восем чалавек былі затрыманыя ўвечары ў суботу на Кастрычніцкай плошчы ў Менску.
Група моладзі запаліла сьвечкі на ўспамін аб паўгодзьдзі з моманту разгону намётавага лягеру на Кастрычніцкай плошчы. Міліцыянты растапталі сьвечкі, найменш як восем чалавек былі затрыманыя.