Валер Булгакаў: Падзеі на Кастрычніцкай плошчы змазалі “элегантную перамогу”

Радыё Свабода Галоўны рэдактар часопісу “ARCHE” Валер Булгакаў пра вынікі выбараў:
(Булгакаў: ) “Бачна прорва паміж канвэнцыйнай партыйнай апазыцыяй і рухам грамадзянскага супраціву. Падзеі, якія разьвярнуліся ў Менску пасьля 19 сакавіка, не ўкладаліся ў сцэнары канвэнцыйнай апазыцыі. Паўстаньне намётавага гарадка на плошчы і іншыя падзеі не былі інсьпіраваны апазыцыяй. Грамадзтва прапанавала сваю праграму дзеяньняў, якая зьявілася неспадзяванкай як для ўладаў, так, часткова, і для апазыцыі. Падзеі на Кастрычніцкай плошчы выклікалі неспадзяваны эфэкт, змазалі гэтую “элегантную перамогу”, зрабілі іншым палітычны балянс у краіне пасьля выбараў. Грамадзтва паказала здольнасьць самаарганізоўвацца. Узьнікае грамадзянская супольнасьць, якая якраз і кідае выклік дзейнаму рэжыму”. (Чытаць увесь тэкст перадачы "Экспэртыза Свабоды")