А.Вайтовіч: “Народ пераадольвае страх”

Алесь Дашчынскі, Менск Падзеі на Кастрычніцкай плошчы Менску камэнтуе былы старшыня Савету рэспублікі Аляксандр Вайтовіч.
(Вайтовіч: ) “Народ пераадольвае страх перад дыктатурай і выйшаў на вуліцы. Гэта вельмі важна для будучыні Беларусі. А тое, што так сябе паводзіла ўлада — дык яна паводзіла сябе так, як заўсёды паводзіць сябе дыктатура. Турмы перапоўнены, няма дзе разьмяшчаць арыштаваных людзей. Людзей б’юць, калечаць. Гэткіх шмат прыкладаў. Садзяць у турмы без усялякіх падставаў. Гэта сапраўды выклікае абурэньне”.