Тацяну Хому пасадзілі на 10 сутак

Радыё Свабода Арыштаваны яшчэ адзін удзельнік акцыі на Кастрычніцкай плошчы.
Тацяну Хому суд Ленінскага раёну пакараў арыштам на 10 сутак. Студэнтка, якую выключылі з унівэрсытэту за ўдзел у міжнародным моладзевым форуме, выступала з прамовай на Кастрычніцкай плошчы. Яе затрымалі разам зь некалькімі людзьмі па дарозе дадому.