Кіраўніка Смаргонскага штабу А.Мілінкевіча пасадзілі на пяць сутак

Радыё Свабода Алеся Дзергачова судзілі пасьля заканчэньня працоўнага дня, старшыня раённага суду Мікалай Шэлег зачытаў прысуд у 19.40.
Спадара Дзергачова пасадзілі нібыта за непадпарадкаваньне міліцыі. Раніцай пасадзілі таксама на пяць сутак ягонага калегу па камандзе А.Мілінкевіча Юрыя Кутузава.