Радыё Свабода Аляксандар Мілінкевіч пасьля сустрэчы ля Палацу культуры МТЗ наведаў ГУУС Менгарвыканкаму, дзе на імя кіраўніка менскай міліцыі напісаў заяву аб тым, што сёньня прыблізна ў 13.30 невядомыя затрымалі прадстаўніка ягонага штабу Вінцука Вячорку і іншых актывістаў.
Аляксандар Мілінкевіч запатрабаваў зрабіць захады, каб неадкладна знайсьці затрыманых і пакараць вінаватых. Пра гэта паведаміў прэсавы сакратар Мілінкевіча Павал Мажэйка. Мілінкевіч зазначыў, што размова ў гарадзкой міліцыі была вельмі напружаная і ён вельмі непакоіцца за лёс затрыманых.