У Горадні дапытвалі за графіці пра Лукашэнку

Радыё Свабода Сёньня ў Горадні ў 15.30 закончыўся допыт у якасьці сьведкі галоўнага рэдактара часопіса “Magazyn Polski ў эміграцыі” Андрэя Пачобута.
У аддзяленьні міліцыі “Дзевятоўка” яму паведамілі, што нібыта 15-16 лютага ў цэнтры Горадні зьявіліся надпісы на сьценах дамоў “Лукашенко — это бедность”, “Лукашенко, — уйди!” и “Лука — уйди!”

Спадару Пачобуту хацелі ўручыць позву таксама назаўтра, але ён сказаў, што будзе заняты. Тады яму сказалі, што даставяць у пастарунак прымусам.

Пачобут адзначае, што бачыў у пастарунку прадстаўнікоў мясцовага штабу Аляксандра Мілінкевіча, толькі ў адным з кабінэтаў дапытвалі адначасова трох чалавек.