Радыё Свабода Намесьнік памочніка дзяржсакратара ЗША ў пытаньнях Расеі і Эўразіі Дэвід Крэмэр, які знаходзіцца зь візытам у Менску, заклікаў беларускія ўлады правесьці вольныя і справядлівыя прэзыдэнцкія выбары і заявіў пра недапушчальнасьць выкарыстаньня сілы супраць магчымых мірных дэманстрацыяў ў часе гэтай кампаніі.
Галоўная тэма, якую абмяркоўваў у Менску прадстаўнік Дзярждэпартамэнту Дэвід Крэмэр, гэта кампанія па выбарах прэзыдэнта, за якой, паводле спадара Крэмэра, ЗША на самым высокім узроўні ўважліва сочаць.
Спадар Крэмер заявіў пра занепакоеныя апошнімі падзеямі ў Беларусі, у прыватнасьці, затрыманьнямі грамадзкіх актывістаў, якія правёў КДБ.
Пад час сваіх сустрэч з афіцыйнымі асобамі ў МЗС і ЦВК Беларусі спадар Крэмэр выказаў пазыцыю ЗША:
(Крэмэр: ) “Ужываньне сілы зьяўляецца непрымальным, і я хачу быць упэўненым, што мяне зразумелі тут на ўрадавым узроўні, бо менавіта ўрад кіруе сіламі бясьпекі, кантралюе зброю, міліцэйскія дубінкі і сьлезацечны газ, – што трэба не дапусьціць ужываньня сілы і забясьпечыць вольныя і справядлівыя выбары. І дазволіць мірны пратэст, калі людзі захочуць гэтага.
Я не штурхаю людзей на вуліцы. Але калі людзі захочуць мірна пратэставаць, яны маюць права на гэта. Любая сытуацыя, якая прывядзе да гвалту, будзе нэгатыўна разглядацца ЗША, Эўропай і сусьветнай супольнасьцю. Але перш за ўсё гэты было б трагедыяй для Беларусі”.
Дэвід Крэмер паведаміў, што недапушчальнасьць выкарыстаньня сілы пад час беларускіх выбараў урадам ЗША была абмеркаваная з Расеяй, і было знойдзенае паразуменьне ў гэтым пытаньні.
Спадар Крэмер адмовіўся гаварыць аб нейкіх магчымых санкцыях на адрас беларускіх уладаў у выпадку фальсыфікацыі выбараў, але заявіў, што сцэнар несумленных выбараў у Беларусі урадам ЗША разам з эўрапейскімі ўрадамі разглядаецца вельмі сур''ёзна. І несумленныя выбары напэўна не паспрыяюць нармалізацыі адносінаў Беларусі і Захаду,– заявіў прадстаўнік Дзярждэпартамэнту.
(Крэмэр: ) "Я спадзяюся, што самаізаляцыя Беларусі закончыцца. Але гэта не здарыцца, калі падзеі тут будуць разьвівацца ў няправільным кірунку".
Спадар Крэмер заявіў, што ЗША не падтрымліваюць ніводнага з кандыдатаў на беларускіх выбарах, але падтрымліваюць дэмакратыю і вольны выбар народу.
Дэвід Крэмэр прыехаў у Менск праз Брусэль, дзе ён правёў перамовы з прадстаўнікамі Эўразьвязу. Ён запэўніў, што існуе поўная салідарнасьць кіраўніцтва Эўрапейскага Зьвязу і ЗША ў беларускім пытаньні.
Дэвід Крэмер меў сустрэчу ў МЗС і ЦВК Беларусі, з прадстаўнікамі перадвыбарчых штабоў Аляксандра Мілінкевіча і Аляксандра Казуліна, сваякамі арыштаваных актывістаў незарэгістраванай арганізацыі “Партнэрства”, студэнтамі, прадстаўнікамі недзяржаўных арганізацыяў.
Гл. таксама Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША наведвае Беларусь Дэвід Крэмэр пра антыамэрыканскія сюжэты БТ: “У нас добрая памяць”