Пуцін – пра расейскую мову ў іншых краінах

Радыё Свабода “Стаўленьне да расейскай мовы – адзін з найважнейшых фактараў, паводле якіх мы робім высновы аб стаўленьні той ці іншай краіны да Расеі і расейскамоўнага насельніцтва” – пра гэта прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін заявіў сёньня на прэсавай канфэрэнцыі па выніках сустрэчы з прэзыдэнтам Азэрбайджану Альхамам Аліевым.
Паводле Ўладзімера Пуціна, стаўленьне да расейскай мовы вызначае сутнасьць стаўленьня да Расеі на пэрспэктыву.

“Тут вызначаецца, ёсьць элемэнт стратэгічнага партнэрства ці ён адсутнічае, і адносіны маюць тактычны характар, разьлічаны на вырашэньне бягучых праблемаў” – сказаў расейскі прэзыдэнт.