Мілінкевіч сустрэўся з Бэнітай Фэрэра-Вальднэр і Хавіерам Салянам

Уладзімер Глод, Менск Патэнцыйны кандыдат на прэзыдэнта Беларусі Аляксандар Мілінкевіч, які знаходзіцца з візытам у Бруселі, правёў сёньня перамовы з Эўракамісарам Бэнітай Фэрэра-Вальднэр. Размова цягнулася 50 хвілінаў.
Пасьля гэтага спадар Мілінкевіч, а таксама прадстаўнікі ягонага выбарчага штабу Сяргей Калякін, Вінцук Вячорка і Анатоль Лябедзька сустрэліся з Вярхоўным прадстаўніком Эўразьвязу ў пытаньнях замежнай палітыкі і бясьпекі Хавіерам Салянам.