Лукашэнка склікае Усебеларускі сход (анонс)

Радыё Свабода Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ аб скліканьні трэцяга ўсебеларускага народнага сходу.
Сход адбудзецца 2-3 сакавіка ў Менску. Паводле прэсавай службы, на абмеркаваньне сходу выносіцца праграма сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця Беларусі, а таксама іншыя пытаньні дзяржаўнага і грамадзкага жыцьця.

Аляксандар Лукашэнка прызначыў кіраўнікамі аргкамітэту прэм’ер-міністра Сяргея Сідорскага і кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі Генадзя Нявыгласа. Указам вызначана, што на сход павінны сабрацца 2 500 чалавек. (Падрабязнасьці)