Прадстаўнік МУС: можа ў Скрабца з раніцы не было апэтыту

Радыё Свабода Учора кіраўнік ініцыятыўнай групы Сяргея Скрабца Сяргей Галаганюк паведаміў, што вязень – кандыдат на прэзыдэнта абвясьціў галадоўку за кратамі, дамагаючыся, каб яго выпусьцілі з турмы пад падпіску пра нявыезд для арганізацыі збору подпісаў на сваю карысьць.
Пра гэта Сяргей Скрабец паведаміў у лісьце, які атрымаў кіраўнік ягонай ініцыятыўнай групы Сяргей Галаганюк.

Сёньня ж начальнік дэпартамэнту выкананьня пакараньняў Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі Ўладзімер Коўчур заявіў "Інтэрфаксу", што Скрабец не галадае.

(Коўчур: ) “Можа, у яго у нейкі дзень з раніцы не было апэтыту, гэта бывае. Але інфармацыі пра тое, што Скрабец, які знаходзіцца ў сьледчым ізалятары абвесьціў галадоўку, няма”.