Мілінкевіч сабраў больш за 80 тысяч подпісаў, кажа яго прэс-служба

Радыё Свабода
Да 11 студзеня за вылучэнне Аляксандра Мілінкевіча кандыдатам у прэзыдэнты Беларусі сабрана 81 364 подпісы. Пра гэта паведаміла прэсавая служба прэтэндэнта на прэзыдэнцкую пасаду ад аб’яднанай апазыцыі.

Каб зарэгістравацца кандыдатам у прэзыдэнты, трэба сабраць да канца дня 27 студзеня ня менш за 100 тысяч подпісаў грамадзян Беларусі.