Літоўскі нацыянальны драматычны тэатар у Менску

Ганна Соўсь, Менск Амбасада Літвы ў Беларусі прадстаўляе спэктакль Літоўскага нацыянальнага драматычнага тэатру “Эліта (Спадары Глембаі)” паводле харвацкага пісьменьніка Міраслава Крлежы. Спэктакль прымеркаваны да 15-годзьдзя ўсталяваньня дыпляматычных дачыненьняў паміж Літвой і Беларусьсю. Спэктакль пройдзе 20 лістапада ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы ў Менску.
Літоўскі нацыянальны драматычны тэатар – адзін з асноўных драматычных тэатраў Літвы. Ад заснаваньня ў 1940 годзе ягоная назва мянялася шмат разоў, а ў 1998 годзе яму надалі ганаровае званьне Нацыянальны. У 2001 годзе Літоўскі нацыянальны драматычны тэатар стаў удзельнікам канвэнцыі Эўрапейскага тэатру. Ад 2005 году тэатрам кіруе Адольфас Вячэрскіс.

Рэжысэр спэктаклю “Эліта (Спадары Глембаі)” -- Івіца Булян (Харватыя), кампазытар Міця Вырхаўнік Смрэкар (Славенія), харэограф – Веста Грабштайце (Літва).

Ролі выконваюць Вітаутас Румшас, Рыманце Валюкайце, Юраце Вілюнайце, Вайва Майняліце, Рымантас Багдзявічус, Джугас Сяўрусайціс ды іншыя літоўскія акторы.



сцэна са спэктаклю