Акцыя салідарнасьці з палітзьняволенымі ў Менску

Алесь Дашчынскі, Менск Каля трыццаці сяброў грамадзянскай кампаніі “За свабоду” правялі ў Менску акцыю, прысьвечаную Дню салідарнасьці.
Яны сабраліся каля ўнівэрсаму “Першамайскі” ў менскім мікрараёне “Уручча”. Хлопцы і дзяўчаты запалілі сьвечкі і выстраіліся ў ланцуг, трымаючы партрэты зьніклых палітыкаў, а таксама палітычных зьняволеных.

Яны таксама разгарнулі расьцяжку “Свабоду палітвязьням!” Удзельнікі акцыі скандавалі “Свабоду!” і “Жыве Беларусь!”.

Акцыя працягвалася некалькі хвілінаў і абышлася без затрыманьняў.