Пухавіцкі суд не задаволіў пазову да мясцовай улады

Алег Грузьдзіловіч, Менск Пухавіцкі 15-га лістападу раённы суд не задаволіў пазову мясцовых актывістаў да Пухавіцкага райвыканкаму. Актывісты прасілі прызнаць незаконнай адмову раённых чыноўнікаў у правядзеньні ў верасьні сацыяльнага пікету ў пасёлку Дружны.
“Суд, як і райвыканкам, спаслаўся на тое, што побач прадаюць алькаголь. Ды яшчэ дадаў, што недалёка школа і прыпынак грамадзкага транспарту. Гэта мы лічым фармальнай падставай. Усё робіцца, каб ня даць людзям выказаць нязгоду з дзеяньнямі ўлады”, – пракамэнтаваў рашэньне адзін з заяўнікаў, сябра Камуністычнай партыі беларускай Сяргей Абразоўскі. Актывіст нагадаў, што раённыя ўлады сёлета не дазволілі ніводнай акцыі апазыцыі.

Нагадаем, пікет плянавалася правесьці пад лёзунгамі сацыяльнай справядлівасьці.

Пухавічы: актывісты судзяцца з уладамі, 15.11.2007