Пухавічы: актывісты Партыі камуністаў беларускай судзяцца з уладамі

Алесь Дашчынскі, Менск Актывісты ПКБ падалі скаргі ў суд на рашэньні Пухавіцкага райвыканкаму, які не дазволіў правесьці шэраг сацыяльных пікетаў і мітынг. Акцыі плянавалі правесьці 30 верасьня.
Разгляд першага зыску, які падаў Фёдар Каліновік, адбудзецца сёньня. Ф.Каліновік дамагаецца, каб улады дазволілі правесьці пікеты.

Актывіст Сяргей Абразоўскі таксама падаў позву ў суд да райваыканкаму.

“Я дамагаюся асуджэньня ўладаў, бо яны перавышаюць свае паўнамоцтвы, парушаюць канстытуцыю і заканадаўства. Яны мусяць выправіць свае рашэньні”, – заявіў С.Абразоўскі.

Разгляд позваў у судзе мусіць адбыцца таксама 16 і 22 лістапада.