ЭЗ спрашчае візавы рэжым з Украінай

Радыё Свабода Эўрапарлямэнт ухваліў падпісаньне пагадненьня Украіна — Эўразьвяз аб спрашчэньні візавага рэжыму і рэадмісіі.
Пагадненьне аб спрашчэньні візавага рэжыму прадугледжвае фіксаваную цану за візу -- 35 эўра, бясплатныя візы пэўным катэгорыям грамадзян, у прыватнасьці, студэнтам, журналістам, блізкім родным тых, хто пражывае ў ЭЗ легальна.

Пагадненьне пра рэадмісію усталёўвае дакладныя крытэрыі, калі і як вяртаць асобаў, што незаконна пражываюць на тэрыторыі краін — удзельніц Зьвязу і Украіны.

Пагадненьне ўступіць у сілу пасьля ўхваленьня Вярхоўнай Радай Украіны.