Алег Грузьдзіловіч, Менск 1 лістапада Аляксандр Лукашэнка сваім указам унёс зьмены ў склад Рады бясьпекі. Віктара Шэйман застаўся на пасадзе дзяржсакратара Рады бясьпекі, але ўжо не займае пасаду памочніка прэзыдэнта па нацыянальнай бясьпецы. Цяпер у складзе Рады бясьпекі застаўся адзін памочнік прэзыдэнта па нацыянальнай бясьпецы – Віктар Лукашэнка, старэйшы сын Аляксандра Лукашэнкі.
На пачатку лістапада Аляксандар Лукашэнка вынес Віктару Шэйману вымову ў сувязі са справай былога міліцыянта Сяргейчыка, прызнанага судом сэрыйным забойцам.
Віктар Лукашэнка працуе памочнікам прэзыдэнта па нацыянальнай бясьпецы з пачатку 2005-га года. Сёлета ў студзені сын Лукашэнкі быў уведзены ў склад Рады бясьпекі.
Назіральнікі не выключаюць, што паміж малодшым Лукашэнкам і Віктарам Шэйманам вядзецца барацьба за ўплыў, якая апошнім часам абвастрылася.
Расеяй кіруе “калектыўны Пуцін”. Ці існуе “калектыўны Лукашэнка”?, 19.10.07 Чысткі ў КДБ: “Лукашэнка проста спужаўся”, 19.10.07