Лічба дня”: 10%

Радыё Свабода На столькі са студзеня па кастрычнік зьнізіўся курс беларускага рубля адносна эўра, у тым ліку за кастрычнік – на 2%.
На 1 лістапада афіцыйны курс беларускага рубля склаў 3104 за эўра. Адносна даляру курс беларускага рубля зьнізіўся толькі на паўпрацэнта, а адносна расейскага рубля – на 7.5%.