Гарадзенскія чыноўнікі не прыйшлі на дыпляматычную вечарыну

Радыё Свабода Генэральны консул Польшчы ў Горадні Анджэй Крэнтоўскі наладзіў разьвітальную вечарыну з нагоды сканчэньня яго дыпляматычнай місіі.
На мерапрыемства прыйшлі ўсе запрошаныя, акрамя прадстаўнікоў Гарадзенскага гар- і аблвыканкама. Анджэй Крэнтоўскі з іроніяй заўважыў, што яны, напэўна, вельмі занятыя людзі, але выказаў надзею, што пасьля ягонай дзейнасьці на пасадзе Генэральнага консула ўезд у Беларусь для яго не закрыюць.

На ўрачыстасьці прысутнічаў новы амбасадар Польшчы ў Беларусі Хенрык Літвін і новы Генэральны консул Польшчы ў Горадні Адам Бернатовіч.





На здымку (зьлева направа): Адам Бернатовіч, Хенрык Літвін, Анджэй Крэнтоўскі