Затрымалі кіраўніка гарадзенскай арганізацыі партыі БНФ

Сяргей Астраўцоў, Горадня У РАУС Гарадзенскага раёну даставілі кіраўніка абласной арганізацыі партыі БНФ Сяргея Мальчыка, кіраўніка Незалежнага прафсаюзу прадпрыемства “Горадня Азот” Сяргея Антусевіча і прафсаюзнага актывіста Анатоля Хацько, на машыне якога яны ехалі ўтрох.
Іх затрымалі ў Гарадзенскім раёне каля вёскі Верцялішкі. Там сталяі дзьве машыны ДАІ. Міліцыянты сказалі, што затрыманьне адбылося з нагоды крадзяжу магнітолаў з аўтамабіляў. Пра гэта паведаміў Сяргей Антусевіч. Дарэчы, у ягонай машыны сёньня раніцай аказаліся парэзанымі колы.