Слонімскіх актывістаў выклікаюць у міліцыю

Сяргей Астраўцоў, Горадня У суботу ўвечары былі ўручаныя позвы слонімскім актывістам Івану Бедку і Віталю Ешану. Яны павінны зьявіцца ў нядзелю ў 11 гадзінаў у РАУС да міліцыянта Лагуціка “для гутаркі”.
Міліцыянты таксама шукаюць Алеся Масюка каб уручыць яму позву. Ягонаму брату Юрыю Масюку было загадана зьявіцца раніцай 14 кастрычніка ў райваенкамат “для перарэгістрацыі”.