Гомель: лідэры абласной арганізацыі АГП галадаюць у ізалятары

Радыё Свабода Старшыня Гомельскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Васіль Палякоў і ягоны намесьнік Уладзімер Кацора галадаюць. Іх пакараў арыштам суд Чыгуначнага раёну на 7 сутак — абвінавацілі ў лаянцы.
У ізалятары часовага ўтрымання пацьвердзілі, што і Кацора, і Палякоў напісалі заявы пра галадоўку.

Паводле інфармацыі супрацоўнікаў ізалятару, сёньня галадоўнікаў аглядаў лекар. Адхіленьняў у здароўі палітыкаў ён ня выявіў.

Родныя і сябры наважаныя перадаць арыштаваным ваду, якую раней у ізалятары не прымалі на падставе інструкцыі.