• Ірына Казуліна - грамадзкі рэдактар тыдня (Фотагалерэя)

Радыё Свабода Сёньняшні вечаровы эфір цалкам сплянаваны галоўным рэдактарам Радыё Свабода на гэтым тыдні – грамадзкай дзяячкай Ірынай Казулінай, жонкай былога кандыдата у прэзыдэнты, палітвязьня Аляксандра Казуліна. Ужо чатыры гады Ірына Казуліна зьяўляецца намесьніцай старшыні Міжнароднай грамадзкай арганізацыі “Ў промнях надзеі”, якая займаецца праблемамі хворых на рак малочнай залозы жанчын.