У Берасьці міліцыянты адабралі газэту “Товарищ”

Вячаслаў Кулік, Менск Берасьцейскі гарвыканкам дазволіў пікет 30 верасьня на стадыёне “Лякаматыў” супраць адмены сацыяльных ільготаў. Пікет адбудзецца ад 15-й да 17-й гадзіны.
Са словаў грамадзкай актывісткі Людмілы Дзенісенка, падчас пікету меркавалася раздаваць газэту “Товарищ”. Аднак міліцыянты канфіскавалі 5600 асобнікаў гэтага выданьня.

Напярэдадні ў Менску міліцыянты сканфіскавалі 10 тысяч асобнікаў газэты “Товарищ”, а ў Жлобіне 5400. • Газэту “Товарищ” сканфіскавалі, каб праверыць, 27.09.2007