<B>Павал Севярынец зноў на свабодзе</B>

Любоў Лунёва Супрацоўнікі Баранавіцкай турмы вывезьлі Паўла Севярынца ў Івацэвічы за некалькі гадзін да заканчэньня тэрміну зьняволеньня.
Паплечнікі і сябры Паўла Севярынца сабраліся каля Баранавіцкай турмы, каб сустрэць Паўла пасьля адбыцьця ім 17 сутак арышту.

Калі мінуў пэўны час, а Паўла ўсё не было, людзі зьвярнуліся да міліцыянтаў. Тыя паведамілі, што Паўла ў турме няма. Але яны адмовіліся назваць ягонае месцазнаходжаньне.

Некалькі хвілінаў таму Павал Севярынец сам патэлефанаваў сваім сябрам і сказаў, што знаходзіцца ў Івацэвічах. Менавіта туды яго адвезьлі супрацоўнікі турмы за некалькі гадзін да заканчэньня тэрміну зьняволеньня. Сябры Паўла паехалі да яго.

• Паўлу Севярынцу прысудзілі 17 сутак і 620 тысячаў штрафу, 10.09.2007