А.Лукашэнка на сэсію ААН не зьбіраецца

Уладзімер Глод, Менск Пра гэта Радыё Свабода сёньня паведаміў Павал Лёгкі — кіраўнік прэсавай службы Аляксандра Лукашэнкі.
“Пакуль не. Мы пакуль не разьлічвалі там быць”.

На 62-й сэсіі Генэральнай асамблеі ААН Беларусь будзе прадстаўляць міністар замежных справаў краіны Сяргей Мартынаў. Яго візыт пачынаецца 25 верасьня.

Паводле інфармацыі МЗС, галоўную ўвагу беларуская дэлегацыя надасьць ініцыятывам Аляксандра Лукашэнкі аб “прызнаньні вялікай разнастайнасьці шляхоў прагрэсіўнага разьвіцьця і фармаваньні глябальнага партнэрства супраць рабства і гандлю людзьмі ў ХХІ стагодзьдзі”.

• Які ўнёсак Беларусі ў глябальнае пацяпленьне?, 24.09.2007