Графіці на вуліцах Наваполацку

Радыё Свабода У ноч зь пятніцы на суботу ў Наваполацку зьявіліся насьценныя графіці палітычнага накірунку.
Мяркуючы па зьместу, іх аўтары – маладыя людзі, якія выступаюць супраць афіцыйных моладзевых арганізацый. Надпісы зробленыя ў розных канцах гораду і, у прыватнасьці, заклікаюць юнакоў ды юначак станавіцца ў шыхты незарэгістраванай арганізацыі “Моладзь БНФ”.