Радыё Свабода Мытны камітэт прапануе абмежаваць да 35 кіляграмаў вагу тавараў, якія бязмытна ўвозяцца ў краіну. Пра гэта паведаміў сёньня старшыня камітэту Аляксандар Шпілеўскі.
Зараз ад аплаты мыта вызваляюцца тавары, якія ўвозяцца не для камэрцыйнай дзейнасьці, агульны кошт якіх не перавышае 1000 эўра (для непадзельных тавараў – 1200 эўра) і агульнай вагой прынамсі 50 кг (для непадзельных – 80 кг).
Шпілеўскі патлумачыў прапанову жаданьнем уніфікаваць беларускія мытныя правілы з расейскімі.
Шпілеўскі патлумачыў прапанову жаданьнем уніфікаваць беларускія мытныя правілы з расейскімі.