Радыё Свабода, Кіеў Сёньня ў Кіеве адбылася традыцыйная акцыя салідарнасьці з дэмакратычнымі сіламі Беларусі.
Гэтым разам акцыя супала з сёмай гадавінай знікненьня журналіста Георгія Гонгадзе, таму актывісты ініцыятывы "Салідарнасьць" вырашылі абмежавацца пятнадцаціхвілінным пікетам ля беларускае амбасады, пасьля чаго далучылісь да акцыі памяці загіблага журналіста на галоўнае плошчы ўкраінскае сталіцы.