Пуцін не выключае вяртаньня ў Крэмль

Радыё Свабода Прэзыдэнт Расеі Уладзімір Пуцін сёньня заявіў, што ён не выключае свайго ўдзелу ў прэзыдэнцкіх выбарах пасьля 2012 году.
Пра гэта ён сказаў у часе сустрэчы з заходнімі журналістамі і дасьледчыкамі ў Сочы. Пуцін зазначыў, што ён хоча заставацца ўплывовай палітычнай фігурай і пасьля свайго зыходу з пасады прэзыдэнта ў сакавіку 2008 году.

Ён таксама заявіў, што новы расейскі прэм''ер Віктар Зубкоў можа ўдзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах 2008 году.