Нарада Эўразьвяз-Беларусь па пытаньнях энэргабясьпекі адкладаецца

Радыё Свабода Эўразьвяз прыняў рашэньне адкласьці правядзеньне зь беларускімі ўрадоўцамі нарады па пытаньнях энэргетычнай бясьпекі. Пра гэта паведаміў на канфэрэнцыі ў Кіеве супрацоўнік прадстаўніцтва Эўракамісіі ва Ўкраіне Дзірк Шубэль.
Паводле яго, дамоўленасьць аб правядзеньні такой сустрэчы была дасягнутая пэўны час таму, а прычына пераносу – тое, што “няма прагрэсу ў пытаньні адкрыцьця ў Менску прадстаўніцтва Эўракамісіі”. Гледзячы па сёньняшняй заяве прэсавага сакратара МЗС Беларусі Андрэя Папова, Менск тлумачыць замаруджваньне пытаньня з адкрыцьцём прадстаўніцтва чыста тэхнічнымі прычынамі.

Эўракамісія хоча адкрыць офіс у Менску — Беларусь ня супраць, 13.09.2007