Сьпікер Канаплёў падаў у адстаўку

Уладзімер Глод, Менск У Палату прадстаўнікоў паступіла заява сьпікера Ўладзімера Канаплёва, які просіць датэрмінова вызваліць яго з пасады паводле стану здароўя.
У апараце сьпікера нашаму радыё паведамілі, што спадар Канаплёў знаходзіцца ў чарговым адпачынку да канца месяца.

2 кастрычніка пачынаецца восеньская сэсія Палаты. На ёй разгледзяць пытаньне новага старшыні.