Радыё Свабода Заяўку на правядзеньне 30 верасьня пікету супраць адмены льготаў і сацыяльнай палітыкі дзяржавы падалі ў Бабруйскі гарвыканкам актывісткі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада” Алена Мядзьведзева, Ірына Міцура ды беспартыйная Вераніка Папко.
Плянуецца, што ў пікеце возьмуць удзел да пяцідзесяці чалавек. Акцыю ініцыятары мяркуюць правесьці на стадыёне на вуліцы Ўрыцкага, 76 — у тым месцы, якое вызначыла для такіх мерапрыемстваў улада.
Папярэднія спробы правесьці акцыі пратэсту мясцовая ўлада блякавала.
Бабруйск: пікетаў за вызваленьне А.Казуліна не дазволілі, 30.06.2007 У Бабруйску спрабуюць правесьці пікеты за вызваленьне А.Казуліна, 13.08.2007