Уладзімер Глод, Менск Сёньня Вярхоўны суд Беларусі не задаволіў скаргу ініцыятыўнай групы грамадзянаў на Цэнтральную выбарчую камісію. Актывісты мелі намер зьбіраць подпісы за адмену кантрактнай сыстэмы і прасілі суд скасаваць пастанову ЦВК — тая адмовілася зарэгістраваць іх ініцыятыўную групу.
Судзьдзя спадарыня Жукоўская ў сваім рашэньні прызнала, што Цэнтравыбаркам дапусьціў памылку, калі палічыў, што на ўстаноўчым сходзе ініцыятыўнай групы не было кворуму. Але другой прычыны адмовы ў рэгістрацыі – неадпаведнасьці прапановаў аб скасаваньні кантрактнай сыстэмы беларускаму заканадаўству – на думку суду, дастаткова, каб пакінуць рашэньне ЦВК у сіле.
Рэфэрэндуму пра адмену кантрактнай сыстэмы ня будзе, 26.06.2007
Рэфэрэндуму пра адмену кантрактнай сыстэмы ня будзе, 26.06.2007