У Горадні ўсклалі кветкі да знаку “Пагоня на Грунвальд”

Радыё Свабода Актывісты гарадзенскіх дэмакратычных арганізацый усклалі да мэмарыяльнага знаку “Пагоня на Грунвальд” ля Каложскай царквы кветкі зь бел-чырвона-белымі стужкамі.
Нягледзячы на вялікую колькасьць міліцыянтаў у цывільным, апазыцыянэрам удалося такім чынам ушанаваць Дзень беларускай вайсковай славы.